Zavadatar — гэта згуртаваная каманда інжынераў з паглыбленым узроўнем ведаў у галіне праектавання убудаванага праграмнага забеспячэння і апаратных сродкаў.
што мы робiм
- Рэалізацыя падсістэм і драйвераў для АС Linux i шэрагу RTOS (x86, ARM, MIPS, SoCs).
- Дызайн графічнага інтэрфейсу з выкарыстаннем сучасных Web тэхналогій.
- Стварэнне асяродкаў распрацоўкі, інструментаў, шаблонаў праектавання, тэст-кейсаў.
- Выбар аптымальнай апаратнай платформы, прыстасаванай да патрабаванняў заказчыка і аказанне дапамогі на кожнай стадыі распрацоўкі абсталявання.
- Распрацоўка апаратных сродкаў.
- Распрацоўка тэхзаданняў і тэстаў адпаведнасці.
наша спецыялiзацыя
Большасць нашых праектаў ахопліваюць наступныя галіны:
- Рэалізацыя NAS-прылад на аснове Linux для прыватных карыстальнікаў, SOHO, і для буйных карпарацый.
- Сістэмная падтрымка для дыскаў SMR.
- Прылады на аснове Linux, у тым ліку адмысловы код ядра Linux, U-Boot, Userspace Middleware.
- Распрацоўка патчаў для сістэмнага праграмнага забеспячэння (Samba, Apache/webdav, btrfs filesystem, IO scheduler, iSCSI target subsystem, і iнш.) для павышэння прадуктыўнасці і ўвядзення спецыяльных сістэмных функцый.
- Рэалізацыя апаратнага інтэрфейсу для Android планшэтаў праз падсiстэму ADK.
- Дызайн прылад IoT, цесна звязаных з сэрвісамі "ў хмары", мабільных прылад і перыферыйных прылад.
- Дызайн пераносных гаджэтаў.
- Распрацоўка аппаратных сродкаў.
- Распрацоўка адміністрацыйных вэб інтэрфейсаў.
супрацоўнiцтва
Мы прывыклі працаваць як аўтаномная R&D-група, але таксама можам інтэгравацца і быць часткай Вашай каманды.
Калі ў Вас ёсць праект, які можа адпавядаць нашай кампетэнцыі, калі ласка, дашліце нам Ваш запыт для аналізу ці ацэнкі.
Шукаеце працу? У нас заўсёды ёсць адкрытыя вакансii для embedded спецыялiстаў, Web/UI распрацоўшчыкаў да лiнуксойдаў у шырокiм сэнсе гэтага слова.